Пастаўлены наступныя задачы развiцця выхаванцаў у дзейнасцi:

  • садзейнiчаць адрозненню дзецьмi беларускага i рускага маўлення;
  • пабуджаць да ўзнаўлення кароткiх лiтаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання iх;
  • развiваць элементарныя навыкi зносiн на беларускай мове.

Змест раздзела «Развiццё маўлення i культура маўленчых зносiн» «Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi» ўключае наступныя часткi i задачы ў iх:

  • Слоўнiк:
  • Узбагачэнне беларускага слоўнiка дзяцей словамi - назвамi прадметаў асяроддзя, iх якасцей, дзеянняў.
  • Разуменне i ўжыванне абагульняльных слоў (цацкi, посуд, адзенне, мэбля).
  • Засваенне форм ветлiвасцi (добрай ранiцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калi ласка, смачна есцi, прабач).
  • Граматычны лад маўлення:
  • Засваенне некаторых асаблiвасцей граматычнага ладу беларускага маўлення: множнага лiку назоўнiкаў (дамы, лясы, вокны); роднага склону назоўнiкаў (санак, лыжак, лялек); меснага склону назоўнiкаў (на назе, у руцэ, на двары); давальнага склону назоўнiкаў (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку); загаднага ладу дзеясловаў (мый, сядай, пi, паскачы); формаў 3-й асобы адзiночнага i множнага лiку дзеясловаў (iдзе, пiша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць); асаблiвасцей роду некаторых назоўнiкаў (смачны яблык, калматы сабака).
  •           Разуменне i ўменне суадносiць з малюнкамi назвы жывёл i iх дзiцянят (кошка - кацяня, качка - качаня, лiса - лiсяня).
  • Гукавая культура маўлення:
  • Правiльнае вымаўленне спецыфiчна беларускiх гукаў: фрыкатыўных [г], [г']; заўсёды цвёрдых гукаў [ч], [р] iзалявана (у гукапераймальных словах), у словах i фразах; гука ў у словах i фразах.
  • Дыферэнцыяцыя ў вымаўленнi i на слых слоў, падобных у рускай i беларускай мовах (дети - дзецi, ложка - лыжка, река - рака, уши - вушы i да т.п.).
  • Звязнае маўленне:
  • Слуханне i разуменне мовы выхавальнiка, адказы на яго пытаннi.
  • Праслухоўванне беларускiх народных забаўлянак, казак, твораў беларускiх пiсьменнiкаў для дзяцей; адказы на пытаннi па iх змесце.
  • Адказы на пытаннi па змесце карцiн i пры апiсаннi цацак.
  • Стварэнне выказванняў, самастойных па задуме i моўным афармленнi.
  • Садзейнiчанне станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

Методыка навучання дашкольнiкаў беларускай мове спалучае рысы методыкiбеларускай iрускай моў. 3 дапамогай першай уводзяцца моўныя з'явы, што супадаюць у беларускай iрускай мовах. Гэта асаблiва датычыцца развiцця лексiчнага запасу iвымаўленчых навыкаў. Шырокае выкарыстанне такога займальнага матэрыялу, як вершы, загадкi, прыказкiiпрымаўкii г.д., элементаў народных гульняў, гутаркi па змесце заняткаў выключна на беларускай мове наблiжаюць прыёмы навучання беларускай мове да прыёмаў навучання рускай мове.

Часта назiраецца, што педагогiiмкнуцца абысцi правядзенне заняткаў, гулъняўiiншых форм дзейнасцi дзяцей з выкарыстаннем беларускай мовы з-за дрэннага валодання беларускай мовай i методыкай правядзення розных форм работы на беларускай мове.  Але гэта не падстава для таго, каб пазбаўляць выхаванцаў ад ведання таго, што перадаецца з пакалення ў пакаленне як святыня, як годнасць беларускай нацыi.

Перш за ўсё навучальны працэс неабходна будаваць такiм чынам, каб дзеяннi дзяцей былi сапраўды маўленчымi. Гэта зна­чыць, што асноўная роля ў навучаннi належыць не паўтарэнню асобных слоў, сказаў, не завучванню гатовых дыялогаў з наступным ix разыгрываннем, а творчаму моўнаму працэсу. Але каб такі творчы працэс узнік трэба закласці пэўны моўны фундамент. Матывы, якiя пабуджаюць дашкольнiкаў да маўлення на беларускай мове, ствараюцца ў сярэдняй групе праз гульнявыя сiтуацыi. Менавiта ў такiх ciтyацыях, падначаленых пэўнай тэме, дзецi засвойваюць групы беларускiх слоў па прынцыпе сэнсавай блiзкасцi: назвы птушак, колеру, дзеясловаў руху i  iнш.

Практыка паказвае, што найменш цiкавым для дашкольнiкаў з'яуляецца авалоданне правiльным гукавымаўленнем, тым больш што ад неправільнага вымаўлення слоў на беларускай мове змест выказвання ў асноўным не губляецца, таму немэтазгодна дабiвацца ад выхаванцаў сярэдняй групы дакладнага, безакцэнтнага беларускага вымаўлення. Асэнсаванне асаблiвасцей беларускай мовы ажыццяўляецца на аснове параўнання яе з рускай.

У методыцы выдзяляюцца наступныя асноўныя сродкі развіцця маўлення, комплекснае выкарыстанне якіх дазваляе атрымаць станоўчыя вынікі:

  • зносіны;
  • культурнае моўнае асяродзе;
  • мастацкая літаратура;
  • выяўленчае мастацтва, музыка, тэатральнае мастацтва;
  • заняткі па развіццю маўлення і культура маўленчых зносін.

Але сучасная рэчаіснасць паказвае, што не ўсе вышэйперелічаныя сродкі маюць месца ў паўсядзённым жыцці. Назiраннi за адукацыйным працэсам дазволiлi вызначыць наступныя праблемы:

  • у дзяцей недастаткова сфармiраваны камунiкатыўныя якасцiў маўленчай дзейнасцiў сувязi з недастатковасцю цi нават адсутнасцю беларускамоўнай практыкi;
  • маўленне дзяцей знаходзiцца пад моцным уплывам рускай мовы;
  • адзначаецца бедны беларускі слоўнiкавы запас педагогаў; педагогiдрэнна валодаюць роднай мовай, у сваей працы мала выкарыстоўваюць формы беларускага фальклору;
  • болышасцьбацькоў,дзецi якiх наведваюць дашкольную ўстанову, увогуле не звяртаецца да беларускай народнай культуры, не размаўляе на род­най мове, не чытае сваiм дзецям твораў беларускай дзiцячай лiтаратуры.

Прапанаваная тэма ставiць перад педагогамii бацькамi складаныя задачы: раскрыць багацце i непаўторнасць роднай мовы, дапамагчы дзецям усвядоміцьасноўныя рысы беларускiх народных святаў, гульняў, выклiкаць жаданне выкарыстоўваць набыты вопыт у самастойнай гульнёвай дзейнасці, тым самым далучаючыся да нацыянальных традыцый i культуры. Гэта абумоўлiвае шырокi зварот да народнай педагогiкi, нацыяналь­ных традыцый, фальклору ў далучэннi да нацыянальнай iагульначалавечай культуры.

Acноўнымiнапрамкамi рэалiзацыі дадзеннага раздзела  з'яуляюцца:

  • уключэнне беларускай мовы ў спецыяльна арганiзаваную дзейнасць па адукацыйным вабласцям «Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi»:

×                    Дзiця i грамадства;

×                    Дзiця i прырода;

×                    Развiццё мовы i культура маўленчых зносiн.

Спецыяльна арганізаваная дзейнасцьўяўляе сабой зносiны выхавальнiка з дзецьмi, каторыя могуцьўключаць размову выхавальнiка з дзецьмi, дыдактычныя, рухавыя, народныя гульнi, iнсцэнiроўкi, гульнi-драматызацыi, разглядванне карцiн iiнш. Учас такіхзаняткаў ставяцца i вырашаюцца задачы камунiкатыунага развiцця дзяцей, прабуджэння ixуласнай маўленчай актыўнасцi, дыялогаў памiж дзецьмi. Набытыя падчасзаняткаўуяуленніiўменнiзамацоўваюцца ўпаўсядзённым жыццi, а таксама ўчас iндывiдуальнай работы з дзецьмi. Педагогi не павiнны забываць падкрэслiваюць моманты параўнання слоў, граматычных форм, гукавымаўлення на рускай i беларускай мовах.

  • Фiзкультурная дзейнасць:

×                    фiзкультурныя заняткi з выкарыстаннем беларускiх народных гульняў;

×                    рухава-творчая дзейнасць, заснаваная на адным з ваў вуснай народнай творчасціi беларускiх народных гульняўiчылкi, забаўлянкi, пальчыкавыя гульнi);

×                    сюжэтна-фiзкультурныя заняткi з элементамi фальклору;

×                    ранiшняя гiмнастыка;

×                    спартыўныя святы, забавы, «Днi здароўя».

  • Мастацка-эстэтычная дзейнасць:

×               музычныя заняткi;

×       заняткі па выяўленчым мастацтве, маляванню;

×       мастацкая лiтаратура, як асноўны сродак навучання дзяцей роднай мове;

×       тэатралiзаваная дзейнасць;

×               народныя святы, як найбольш цікавы і эфектыўны сродак  фарміравання навыкаў роднай мовы.

  • Дзейнасць па-за заняткаў:

×                    пазнавальныя гутаркі;

×                  тэматычныя прагулкі, экскурсіі;

×                 гульнявая дзейнасць: тут асабна трэба адзначыць выкарыстанне дыдактычных гульняў на беларускай мове, зместам якiх з'яуляецца навакольная рэчаiснасць iпры iх правядзеннi ставяцца разнастайныя дыдактычныя задачы, каторыя праз гульню вырашаюцца непрыкметна.

На працягу работы выкарыстоўваюцца наступныя метады:

  • наглядныя – пры рабоце па развіццю мовы выкарыстоўваецца нагляднасць;
  • славесныя  – гэта чытанне і расказванне мастацкіх твораў, завучванне напамяць, радзей у сярэдняй групе выкарыстоўваюцца переказ, абагульняючая гутарка;
  • практычныя – гэта развіццё мовы ў дзейнасці:  розныя дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсценіроўкі, дыдактычныя практыкаванні, карагодныя гульні.

Негледзячы на тое, што у сярэдняй групе практычныя метады шырока выкарыстоуваюца ў рабоце, яны носяць рэпрадуктыўны характар -  заснаваны на ўзнаўленні моўнага матэрыялу, гатовых узораў. Паміж гэтымі метадамі няма вялікай розніцы, таму што ў практычнай работе яны дапаўняюць адзін аднога.

Адзін і той жа метад можа ажыццяўляцца рознымі прыёмамі. Прыём – гэта варыянт ужывання даддзенага метада. Метадычныя прыёмы таксама можна ўмоўна падзяліць на:

  • славесныя;
  • наглядныя (метад імітацыі);
  • гульнявыя.

Практыка паказвае, што найбольш эфектыўнымі ў рабоце з дзецьмі сярэдняй групы можна адзначыць наступныя метады і прыёмы: тэатралiзаваная  дзейнасць;сюрпрызныя моманты; выкарыстанне вобразнага слова, элементау беларуската фальклору (забаўлянкi, лiчылкi, пeceнькi,казкi, дражнiлкi);бела­руск рухавыя гульнi; выкарыстанне беларускай народнайi сучаснай музыкі.

У нашай дашкольнай установе большасць форм работы па развіццю беларускага слоўніка, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці праводзіцца ў выставачнай зале, якая настройвае яго наведвальнікаў на ўспрыманне прыгожага, фарміруе ў іх эстэтычныя пачуцці. І зараз заняткі, гутаркі, гульні-віктарыны, конкурсныя праграммы і, канечне ж, наведванні выстаў праходзяць на новым, больш якасным узроуні. Для адраджэння нацыянальнай мовы i традыцый у выставачнай зале ёсць народныя касцюмы для лялек, спецыяльная літаратура, вырабы народна-прыкладнога мастацтва: самабытныя посцілкі i вышываныя рушнікі з бабульчыных куфэркаў, гліняныя гладышы i шмат іншых цікавых рэчаў, якія раней служылі людзям.

Выставачную залу наведваюць дзеці, пачынаючы з малодшых груп – раней выставу маглі наведаць толькі дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту таму што, па першае малых дзяцей весці ў сапраўдны музей ці выставачную залу было далека, а па другое – змест і формы арганізацыі, якія прапануюцца там, не адпавядаюць іх узросту.

Заняткі і іншыя формы работы з дзецьмі ў выставачнай зале праводзяць не толькі педагогі дашкольнай установы, але і супрацоўнікі музея, галерэі, дзіцячай бібліятэкі. Праз гэтыя формы работы таксама праходзіць фармiраванне ўстойлiвай цiкавасцii станоўчых адносiн да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду. Зараз сталі традыцыйнымі і праводзяцца штогод выставы наступнай тэматыкі:

×          беларускагадэкаратыуна-прыкладнога мастацтва;

×          «Лягенда  аб Шацілках» (акварэль);

×          «З лягендау i мiфаў далёкiх паданняў» (акварэль);

×          «Край зеленый Беловежжа» (акварэль); 

×          «Юны горад на старажытнай зямлі» (фатаграфія),

×          «Родныя краявiды"( фатаграфія), 

×          «Беларускі касцюм для любімай лялькі»;

×           «Пісанка – сімвал сонца і дабра»;

×          «Запрашаем у казку».

Суправаджэнне гэтых выстаў правадзіцца педагогамі ў залежнасці ад пастаўленых задач як на рускай, так і на беларускай мовах.

Гэтыя формы работы дазваляюць выхоўваць цiкавасць да роднай мовы, нацыянальную самасвядомасць дзяцей сродкамi гульнявой, эстэтычнай, рухавай дзейнасцii ў далучэннi да беларускай мовы маюць адметныя асаблiвасцi:

×          у займальнай для дзяцей форме ўзбагачаецца беларускi слоўнiк, замацоўваюцца асноўныя вiды рухаў, у тым лiку танцавальных;

×          акцэнтуецца ўвага на нацыянальных асаблiвасцiях музычнай, рухальнай, гульнёвай дзейнасцi;

×          шырока выкарыстоўваюцца малыя лiтаратурныя формы бела­рускай народнай творчасцi (забаўлянкi, песенькi, вершы i г.д.);

×          актыўна выкарыстоўваюцца рэгiанальныя магчымасцi;

×          дзецi выкарыстоўваюць набыты моўны вопыт у арганiзаванай дзейнасцi.

Крынічкай спявае,

Не замярзае родная мова.

У сэрцы не гасне,

Поўніць нас шчасцем родная мова.

Над светам лунае

Вечна жывая родная мова.

І нас, беларусаў,

Збірае, яднае родная мова.